Сцяг Канады
Сцяг Канады | |
---|---|
|
|
Зацверджаны | 15 лютага 1965 |
Прапорцыя | 1:2 |
Аўтар сцяга | George Stanley[d] |
Закон аб дзяржаўным сцягу прыняты палатай абшчын канадскага парламента 15 снежня 1964 г. пасля працяглых дэбатаў, бо было прадстаўлена больш за 2 600 варыянтаў дызайну сцяга.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Чырвоны кляновы ліст на цэнтральным белым полі, з бакоў якога вертыкальныя чырвоныя палосы. Сярэдняя белая паласа ўдвая шырэй кожнай чырвонай. Сцяг мае суадносіны бакоў 1:2.
Сцяг сімвалізуе два акіяна, якія абмываюць берагі Канады — Атлантычны і Ціхі акіян. Кляновы ліст павінен падкрэсліваць адзінства нацыі. Чырвоны — колер крыжа Святога Георгія, сімвалізуе Вялікабрытанію. Белы — колер французскай манархіі.
Нязгоды былі выкліканыя тым, што спрадвечна ліст клёна цукровага (Acer saccharum) быў эмблемай Усходняй Канады, дзе гэта дрэва расце і дзе з яго здабываюць кляновы сіроп. На большай частцы канадскай тэрыторый гэтае дрэва не сустракаецца.
Паводле адной з легенд, кляновы ліст стаў сімвалам Канады пры наступных абставінах. У 1860 годзе прынц Уэльскі упершыню наведаў Канаду. У Таронта планавалася сустрэча высокага госця. Насельніцтва горада рыхтавалася сустрэць прынца са сваімі нацыянальнымі сімваламі. Так, англійскія эмігранты прынеслі ружы, шатландскія — галіны чартапалоху. Аднак для дзяцей эмігрантаў, якія нарадзіліся ў Канадзе, сімвалаў не знайшлося, так як адзіным канадскім сімвалам быў бабёр. Зрэшты, у канцы 1830-х гадоў баптысцкае таварыства Св. Яна ў Квебеку прыняло ў якасці сімвала сваёй суполкі кляновы ліст. Суполка прапанавала несці канадцам на сустрэчы з прынцам кляновыя лісты.
Чырвоны і белы сталі афіцыйнымі колерам Канады пасля іх зацвярджэння каралём Георгам V 21 лістапада 1921.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Flag of Canada(англ.) |